Луісвілскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луісвілскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Louisville
Дэвіз It’s Happening Here
Заснаваны ў 1798
Тып дзяржаўны
Прэзідэнт James R. Ramsey
Месца размяшчэння

Луісвіл, Кентукі, ЗША


38°12′54,8″ пн. ш. 85°45′36,80″ з. д.HGЯO
Кампус гарадскі
Бакалаўраў 15,125
Магістраў і дактароў 4,618
Выкладчыкаў 2,074
Колер паўночнаамерыканскі кардынал
Афіцыйны сайт http://www.louisville.edu

Луісвілскі ўніверсітэт (лац.: University of Louisville) — вышэйшая навучальная ўстанова горада Луісвіла, Кентукі, ЗША. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў ЗША, створаных на захад ад Алеганскіх гор. Універсітэт заснаваны па рашэнні Генеральнай асамблеі штата Кентукі, як цэнтральны даследчы універсітэт[1]. Тут навучаюцца студэнты 118 з 120 раёнаў Кентукі, усіх 50 штатаў ЗША і 116 краін свету[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак універсітэту быў пакладзены ў 1798 годзе, калі Генеральная Асамблея штата Кентукі прыняла рашэнне аб адкрыцці вышэйшай навучальнай установы ў нядаўна заснаваным горадзе Луісвілі і прадала 24 км² зямлі на поўдні Кентукі для аплаты яго стварэння. 3 красавіка 1798 года некалькі актыўных грамадзян пачалі кампанію па пошуку сродкаў для новай навучальнай установы, якая тады атрымала найменне Семінарыі Джэферсана. Толькі ў 1813 годзе ўдалося адкрыць навучальную ўстанову. Яе першым кіраўніком стаў Эдвард Мэн Батлер, вядомы як адзін з першых гісторыкаў Кентукі.

У 1837 годзе гарадскі савет Луісвіля заснаваў Луісвілскі медыцынскі інстытут. Фізік і медык Чарлз Колдвел здолеў пераканаць савет у неабходнасці яго адкрыцця. У 1840 годзе быў заснаваны Луісвілскі медыцынскі каледж.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]