Луіс Альберта Лакалье Поу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіс Альберта Лакалье Поу
ісп.: Luis Lacalle Pou
Member of the Chamber of Deputies of Uruguay[d]
2000 — 2015
прэзідэнт Уругвая[d]
з 1 сакавіка 2020
Папярэднік Табарэ Васкес
член Сената Уругвая[d]
2015 — 2020
Mercosur Pro Tempore Presidency[d]
2 ліпеня 2020 — 16 снежня 2020
President of the Chamber of Representatives of Uruguay[d]
1 сакавіка 2011 — 1 сакавіка 2012

Нараджэнне 11 жніўня 1973(1973-08-11)[1] (50 гадоў)
Бацька Luis Alberto Lacalle[d]
Маці María Julia Pou Brito del Pino[d]
Жонка Lorena Ponce de León[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць павераны ў судзе, адвакат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт lacallepou.uy (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіс Альберта Алехандра Апарысіа Лакалье Поу (ісп.: Luis Alberto Alejandro Aparicio Lacalle Pou; нар. 11 жніўня 1973, Мантэвідэа) — уругвайскі юрыст, палітык і прэзідэнт Уругвая пасля перамогі на ўсеагульных выбарах у 2019 годзе.

Ранні перыяд жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мантэвідэа ў сям’і будучага прэзідэнта Уругвая Луіса Альберта Лакалье Эрэра і Джуліі Поу. Пачатковую і сярэднюю адукацыю Луіс Альберта Лакалье Поу атрымаў у Брытанскіх школах Мантэвідэа. У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Каталіцкага ўніверсітэта Уругвая.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На ўсеагульных выбарах 1999 года быў абраны прадстаўніком дэпартамента Канеланес на тэрмін 2000—2005 гадоў у палату дэпутатаў Уругвая. У 2004 годзе быў пераабраны ў складзе фракцыі эрырыстаў Нацыянальнай партыі, заснаванай яго прадзедам Луісам Альберта дэ Эрэра. У 2009 годзе быў пераабраны трэці раз запар і праслужыў да 2015 года. Кар’ера Луіса Альберта Лакалье Поу падобная да жыццёвага шляху Педра Бардаберы, таксама сына былога прэзідэнта Уругвая, які рушыў услед за сваім бацькам у палітыку.

Прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]

Лакалье ўступіў у пасаду 1 сакавіка 2020 года. Пасля канстытуцыйнай прысягі перад Генеральнай Асамблеяй ён разам з віцэ-прэзідэнтам Беатрыс Архімон праехаў па праспекце Лібертадор на кабрыялеце Ford V8 1937 года выпуску, які належаў яго прадзеду Луісу Альберта дэ Эрэрэ. Парад скончыўся на плошчы Незалежнасці, дзе ён атрымаў прэзідэнцкі пояс ад былога прэзідэнта Табарэ Васкеса.

Лакалье абвясціў падчас сваёй выбарчай кампаніі пра увядзенне пакета ўрадавых мераў праз закон аб тэрміновым разглядзе, прэрагатыва выканаўчай улады ва Уругваі, які дазваляе ёй накіраваць у Генеральную Асамблею законапраект з безапеляцыйным тэрмінам у 90 дзён. Пандэмія каранавіруса затрымала прадстаўленне законапраекта, які афіцыйна ўвайшоў у парламент толькі 23 красавіка 2020 года.

Зноскі

  1. National Library of Uruguay — 1815. Праверана 20 красавіка 2024.

Шаблон:Прэзідэнты Уругвая