Львоўскі пагром (1918)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Львоўскі пагром, 1918)
Jump to navigation Jump to search

Львоўскі пагром — яўрэйскі пагром, які адбыўся ў Львове з 22 па 24 лістапада 1918 года, і быў арганізаваны палякамі падчас польска-ўкраінскай вайны пасля ўзяцця горада. У пагроме удзельнічалі некаторыя польскія салдаты і грамадзянскія асобы, верагодна, жадаючы адпомсціць яўрэям за падтрымку ўкраінскай арміі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па словах сведак (у тым ліку журналіста Францішка Салезія Крысяка) падчас польска-ўкраінскіх баявых дзеянняў яўрэйская міліцыя інфармавала ўкраінцаў аб дзейнасці польскіх войскаў, і нават адстрэльвала ваюючых палякаў, можа, таму, што была не ў стане адрозніць салдат ад звычайных злачынцаў, тым больш, што салдаты выкарыстоўвалі шмат розных тыпаў абмундзіравання. Вызваленыя з турмы палякі таксама вялі барацьбу з украінцамі. 22 лістапада, пасля першых чутак аб беспарадках, генерал Баляслаў Роя ўвёў надзвычайнае становішча і спецыяльныя суды. Пасля гэтага на працягу 23—24 лістапада польскія сілы змаглі навесці парадак у горадзе.

Гэтыя падзеі шырока асвятляліся еўрапейскай і амерыканскай прэсай, уключаючы The New York Times.

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыкі называюць розную колькасць ахвяр і пацярпелых. Уільям Хаген, спасылаючыся на даклад, падрыхтаваны для польскага МЗС, сцвярждае, што каля 150 яўрэяў былі забітыя і 500 яўрэйскіх крамаў і іх прадпрыемстваў былі разрабаваныя, у той час як у дакладзе Моргента 1919 года гаворыцца пра смерць 64 яўрэяў. Брытанскае ўрадавае расследаванне пад кіраўніцтвам сэра Сцюарта Самуіла паведамляла, што 52 яўрэяў былі забітыя, 463 атрымалі раненні і вялікая колькасць яўрэйскай уласнасці была скрадзена. Яўрэйскія тагачасныя крыніцы паведамлялі пра 72 смяротных выпадка і 433 параненых[1]. Адначасова афіцыйнымі гарадскімі дакументамі падцвержана 41 смерцяў. Брытанскі гісторык Норман Дэвіс сцвярждае аб агульнай колькасці ў 340 смерцяў у выніку гвалту, з якіх дзве траціны складалі ўкраінскія хрысціяне, а астатнія 70 былі яўрэямі, і, абапіраючыся на гэтыя лічбы, ён задаецца пытаннем, ці гэтыя абставіны могуць быць дакладна апісаны як «пагром».

Зноскі

  1. Engelking B., Tych F., Żbikowski A., Żyndul J.: Pamięć. Historia Żydów Polskich przed, w czasie, i po Zagładzie, Warszawa 2004, стар. 187

Шаблон:Паўднёвы тэатр ваенных дзеянняў Грамадзянскай вайны ў Расіі