Бальніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лякарня)
Бальніца ў Бразіліі.

Бальніца, лякарня — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бальніцы класіфікуюць па тыпе арганізацыі і па спецыялізацыі.

Тыпы арганізацыі бальніц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленне займае асобны корпус бальніцы. Недахоп такой сістэмы — вялікая плошча. У чыстым відзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасць аддзяленняў злучана ў адным корпусе і, звычайна, размешчаны на розных паверхах або ў розных частках будынка. Звычайна пры такім тыпе арганізацыі за межы аднаго збудавання выносяцца тэхнічныя памяшканні, блок харчавання, паліклінічныя і танаталагічныя (патолагаанатамічныя) аддзяленні.
  • Мяшаны — злучэнне асаблівасцяў абодвух відаў: ёсць адзін-два вялікія корпусы з рознымі аддзяленнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленняў. Большасць вялікіх бальніц арганізавана такім чынам.

Спецыялізацыя (профіль)[правіць | правіць зыходнік]

  • Спецыялізаваныя — скіраваныя на лячэнне пэўнага класу захворванняў: кардыялагічныя (кардыяцэнтр), нейрахірургічныя, анкалагічныя, уралагічныя, інфекцыйныя і іншыя.
  • Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лячэнне шырокага спектру захворванняў.

У адпаведнасці з профілем лячэнне плануюць размяшчэнне палат у тэрапеўтычных і хірургічных і інфекцыйных карпусах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]