Танаталогія
Выгляд
Танатало́гія[1] (ад стар.-грэч.: θάνατος — смерць і λόγος — вучэнне) — раздзел тэарэтычнай і практычнай медыцыны, які вывучае стан арганізма ў канчатковай стадыі паталагічнага працэсу, дынаміку і механізмы памірання, непасрэдныя прычыны смерці, клінічныя, біяхімічныя і марфалагічныя праявы паступовага спынення жыццядзейнасці арганізма.
У прадмет танаталогіі таксама ўваходзяць пытанні ўрачэбнай дапамогі пры паміранні з мэтай ажыўлення арганізма (рэанімацыя) і аблягчэння перадсмяротных пакут[2].
Падзяляецца на агульную і спецыяльную танаталогію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Танатало́гія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танатоло́гия / Серов В. В. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 252. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)