Ляніўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляніўцы

Choloepus didactylus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Folivora (Delsuc, Catzeflis, Stanhope and Douzery, 2001)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  727503
NCBI  948953
EOL  2852810

Ляніўцы[1] (Bradypodidae) — монатыпнае сямейства непаўназубых млекакормячых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ляніўцы кормяцца амаль выключна лісцем дрэў, хоць часам могуць з'есці насякомае ці дробную яшчарку. Лісце цяжка ператраўляецца, мае вельмі нізкую каларыйнасць і пажыўную каштоўнасць. Для яго ператраўлення ляніўцы выкарыстоўваюць бактэрыю-сімбіёнт, якая жыве ў іх стрававальным тракце. Ператраўленне займае каля месяца. У сытага ляніўца ⅔ вагі цела можа прыпадаць на ежу ў страўніку.

Цікава, што ўсе ляніўцы ў натуральным асяроддзі кормяцца ў асноўным лісцем і кветкамі тутавага дрэва цэкропіі, і таму трымаць іх у няволі даволі цяжка.

Праз нізкую каларыйнасць лісця фізіялогія і паводзіны ляніўца арыентаваны на жорсткую эканомію энергіі. Амаль увесь час ляніўцы праводзяць на галіне дрэва спінай ўніз. Ад падзення з дрэва іх ратуюць вялікія вострыя кіпцюры. 15 гадзін у суткі ляніўцы спяць, але і ў бадзёрым стане, яны перасоўваюцца вельмі павольна і толькі тады, калі гэта неабходна (адсюль назва). Ляніўцы маюць доўгую шыю, што дазваляе ім даставаць лісце з вялікай тэрыторыі, не перасоўваючыся. (Шыя ляніўца вельмі рухомая і дазваляе паварочваць галаву на 270 градусаў, а шыйных пазванкоў у ёй 8 або 9. Тэмпература цела актыўнага ляніўца складае 30-34 ° C, а ў сне яшчэ ніжэй. Ляніўцы вельмі не любяць злазіць з дрэў, бо на зямлі яны цалкам бездапаможныя. Акрамя таго, гэта патрабуе выдаткаў энергіі. Яны злазяць доле толькі для таго, каб справіць натуральную патрэбу, усяго раз на тыдзень (таму ў іх вялізны мачавы пузыр), і часам для пераходу на іншае дрэва. Роды часта праходзяць на дрэве. У выпадку неабходнасці ляніўцы нядрэнна плаваюць. Іх хуткасць у вадзе — каля 4 км/гадз.

Зрок у ляніўца, як і ў двухпальцавых ляніўцаў, даволі слабы, затое яны нешматлікія з жывёл, якія бачаць наваколле ў колеры.

Зноскі

  1. Напісанне Ляніўцы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.425