Лясная гаспадарка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лясная гаспадарка — галіна эканомікі, у функцыі якой уваходзіць: вывучэнне і ўлік лясоў, іх узнаўленне, ахова ад пажараў, шкоднікаў і хвароб, рэгуляванне лесакарыстання, кантроль за выкарыстаннем лясных рэсурсаў[1].

Класіфікацыя формаў лясной гаспадаркі[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыі формаў лясной гаспадаркі складаюцца па эканамічных, натуральнагістарычных і тэхнічных прыкметах. Лясную гаспадарку дзеляць на бесперапынную і перыядычную (пры якім ўся плошча, занятая лесам, высякаецца раз у некалькі гадоў, калі лес дасягае спелага стану)[2].

Пасадка Pinus ponderosa у Арызоне, ЗША

Акрамя таго, гаспадарку дзеляць на высокаствольную, нізкаствольную і сярэднюю. Высокаствольнай называюць лясную гаспадарку, якая ўключае ў сябе насаджэнні, якія выраслі з насення, у якім кожнае дрэва выкарыстоўваецца адзін раз і на месцы высечкі вырастае насенным шляхам наступнае пакаленне дрэў. У нізкаствольнай гаспадарцы кожнае дрэва, здольнае даваць параснік, шматкроць удзельнічае ва ўтварэнні наступных насаджэнняў, якія вырошчваюцца на гэтай жа плошчы. Калі насаджэнні складаюцца як з насенных, так і з параснікавых дрэў, выразна адасобленых па памеры і ўзросце, то такую лясную гаспадарку называюць сярэдняй[3].

Лесакарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сёння існуе шмат даследаванняў, прысвечаных кіраванню ляснымі экасістэмамі і генетычнаму паляпшэнню разнавіднасцяў дрэў. Лесакарыстанне таксама ўключае ў сябе развіццё і паляпшэнне метадаў высадкі, абароны, прарэджвання, кантролю за пажарамі, высечкай, атрыманнем і перапрацоўкай драўніны. Адным з напрамкаў сучаснага лесакарыстання з'яўляецца лесааднаўленне, падчас якога ажыццяўляецца высадка і догляд за дрэвамі на пэўным участку.

Форвардар у працы

У многіх рэгіенах лесакарыстанне мае вялікае экалагічнае, эканамічнае і сацыяльнае значэнне. Сістэма незалежнай ацэнкі з'явілася ў адказ на крытыку тагачаснага лесакарыстання, якое часта прыводзіла да знішчэння лесу. У лясных раенах, функцыянаванне лесакарыстання належным чынам важна для прадухілення або мінімізацыі эрозіі глебаў і апоўзняў. У раенах з падвышанай верагоднасцю сходу апоўзняў, лясы могуць стабілізаваць глебы і прадухіляць маёмасныя і чалавечыя страты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [ Лесное хозяйство (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Классификация форм лесного хозяйства (часть 1). Все о лесном деле и деревообработке. Праверана 23 лютага 2015.
  3. Классификация форм лесного хозяйства (часть 3). Все о лесном деле и деревообработке. Праверана 23 лютага 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]