Лідзія Міхайлаўна Кніповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Міхайлаўна Кніповіч
Род дзейнасці рэвалюцыянерка
Дата нараджэння 15 (27) снежня 1856
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1920(1920-02-09) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання

Лідзія Міхайлаўна Кніповіч (15 (27) снежня 1856, с. Цюсбю, Нюландская губерня, Фінляндыя — 9 лютага 1920, Сімферопаль) — дзеяч рэвалюцыйнага руху Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і ўрача. Сярэдняе дзіця, мела двух старэйшых братоў і малодшых брата і сястру. Пасля смерці маці займалася выхаваннем малодшага брата Мікалая і малодшай сястры. Атрымала хатнюю адукацыю, брала таксама прыватныя ўрокі. Працавала народным настаўнікам у Гельсінгфорсе. У канцы 1870-х гадоў пазнаёмілася з нарадавольцамі.

З 1889 года жыла ў Пецярбургу. Выкладала ў Смаленскай вячэрня-нядзельнай школе для працоўных за Неўскай заставай. Удзельнічала ў працы «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». Дэлегат II з’езда РСДРП (1903), далучылася да бальшавікоў. Неаднаразова высылалася ўладамі за ўдзел у рэвалюцыйным руху. З траўня 1913 года да лютага 1920 года пражывала ў сваёй паплечніцы А. М. Рунін-Уржосек. З 1914 года адышла ад палітычнай барацьбы з-за абвастрэння базедавай хваробы. Жыла ў Сімферопалі. Пахавана на Старарускіх могілках Сімферопаля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1