Лізіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лізіс (ад грэч.: λύσις) — растварэнне клетак і іх сістэм, у тым ліку мікраарганізмаў, пад уплывам розных агентаў, напрыклад ферментаў, бактэрыялізінаў, бактэрыяфагаў, антыбіетыкаў. Таксама ў медыцынскай практыцы можа азначаць перыяд паступовага і павольнага падзення тэмпературы пры інфекцыйных захворваннях; антонім тэрміну крызіс.

У хірургіі існуе тэрмін адгезіялізіс — падзел, раззлучэнне знітовак, якія ўтварыліся з прычыны таго ці іншага паталагічнага працэсу.