Лік (вораг Геракла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лік (стар.-грэч.: Λύκος «воўк») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Нашчадак Ніктэя[1]. Паводле Еўрыпіда, нашчадак Ліка, мужа Дыркі, прыбыў з Эўбеі[2]. Паводле іншай версіі, сын Пасейдона і Келено[3]. Міф пра яго — версія паданняў пра яго цёзку.

Забіў Крэонта, цара Фіваў, і яго сыноў, пакуль Геракл хадзіў за Керберам у Аід[4]. Забіты Гераклам[5], з прычыны таго, што жадаў забіць яго жонку Мегару, калі Геракл пайшоў за Керберам[6]. Паселены Пасейдонам на астравах Блажэнных[7]. Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Геракл» і Сенекі «Геркулес ва вар'яцтве».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.54, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.311
  2. Еўрыпід. Геракл 33
  3. Гігін. Міфы 157; Гігін. Астраномія II 21, 3
  4. Еўрыпід. Геракл 539
  5. Еўрыпід. Геракл 760—761
  6. Гігін. Міфы 31; 32
  7. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 1