Лін Сван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лін Сван
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 9 снежня 1999(1999-12-09) (24 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Лін Марыя Сван (швед. Linn Maria Svahn; нар. 9 снежня 1999 года, Люкселе, Вестэрботэн, Швецыя) — шведская лыжніца, пераможца этапаў Кубка Свету, уладальніца Малога хрустальнага глобуса ў спрынтарскіх гонках, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў у эстафеце (2019). Спецыялізуецца на спрынтарскіх дысцыплінах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя поспехі ў лыжах на міжнародным узроўні прыйшлі да Лін Сван яшчэ на юніёрскім этапе кар’еры. На Чэмпіянаце свету сярод юніёраў-2019 у Лахці яна выйграла бронзавы медаль у эстафеце. А праз пару тыдняў маладая спартсменка дэбютавала ў Кубку свету, гэта адбылося 16 сакавіка 2019 года ў шведскім Фалуне, у спрынтарскай гонцы, дзе яна заняла 21 месца.

У наступным сезоне да Лін прыйшлі першыя сур’ёзныя поспехі. 14 снежня 2019 года яна атрымала першую перамогу на этапе Кубка Свету, гэта адбылося ў швейцарскім Давосе. Далей былі асабістыя перамогі ў спрынтарскіх гонках у Дрэздэне і Фалуне.