Ліпск (курганны могільнік)
Ліпск — археалагічны помнік — курганны могільнік за 3 км на ўсход ад в. Ліпск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Бярэзіны, ва ўрочышчы Масціца. Мясцовая назва Французскія магілы.
Вядомы з 1924 года. Абследаваў у 1971 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1985 годзе Э. М. Зайкоўскі, у 1989 годзе Л. У. Дучыц (1 курган).
У 1985 годзе Э. М. Зайкоўскі знайшоў за 1 км на захад ад вёскі камень з выявай. Мясцовыя жыхары лічаць, што выява нагадвае воіна на кані.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]19 курганоў (дыяметр 4—10 м, вышыня 2—2,5 м) у 2—3 рады цягнуцца ўздоўж дарогі. Вакол большасці курганоў ёсць неглыбокія раўкі. Даследаваны курган насыпаны з чорнай зямлі з уключэннем дробных вугольчыкаў. У паўночнай частцы насыпу выяўлены 4 камяні сярэдніх памераў каля асновы, у невялікім паглыбленні — каля 10 фрагментаў кальцыніраваных костак нябожчыка. Адносіцца да IX—X стст.
Могільнік (магілы-жальнікі)
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца каля вёскі. З’яўляецца помнікам позняга сярэдневякоўя (XVI—XVIII стст.).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
- Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.
- Дучыц, Л. У., Зайкоўскі, Э. М. Ліпск / Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ліпск (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»