Лісты Святога Мікалая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лісты Святога Мікалая
The Father Christmas Letters
Жанр фэнтэзі
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1920
Дата першай публікацыі 1976
Асобнае выданне 1976
Выдавецтва Allen and Unwin
Houghton Mifflin
Колькасць старонак 191
Носьбіт папера
Папярэдні Bilbo's Last Song[d]
Наступны Сільмарыліян
ISBN 0-395-24981-3

«Лісты́ Свято́га Мікала́я» (англ.: The Father Christmas Letters), таксама «Лісты ад Святога Мікалая» (англ.: Letters from Father Christmas) — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 годамі для сваіх дзяцей. Выданне «Лістоў» адбылося ў 1976 годзе, на 3-ю гадавіну Толкінавай смерці, у рэдакцыі Бейлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафера. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя яе часткі пазней былі выкарыстаны аўтарам ва «Уладары Пярсцёнкаў».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне вядзецца ў форме шэрагу лістоў ад імя Святога Мікалая ці яго сакратара-эльфа. У іх перададзеныя прыгоды і бадзянні Святога Мікалая і яго памочнікаў, сярод якіх паўночны палярны мядзведзь і два яго маладыя памагатыя, Паксу і Валькатука. У лістах апісаныя, сярод іншага, вялізныя феерверкі, што ствараюць палярнае ззянне; або як белы мядзведзь пастаянна трапляе ў нейкія турботы.

Ліст ад 1939 года змяшчае згадкі Святым Мікалаем пра Другую сусветную вайну[1], а некаторыя пазнейшыя лісты апісваюць бітвы Святога Мікалая супраць гоблінаў, што пазней было інтэрпрэтавана як адлюстраванне Толкінавых поглядаў на нямецкую пагрозу[2].

Публікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Лісты былі напісаны цягам 20 гадоў і прызначаліся Толкінавым дзецям на Раство. штогод дзеці атрымлівалі па лісце ад Святога Мікалая ў каперце з маркамі з Паўночнага полюсу і штэмпэлямі, распрацаванымі Толкінам[3].

Першае выданне адбылося ўжо па Толкінавай смерці, на трэцюю гадавіну яго скону, 2 верасня 1976. Праз 1,5 месяцы выйшла новае выданне ў выдавецтве «Houghton Mifflin»[4]. У кнігу ўвайшлі ілюстрацыі Толкіна амаль да ўсіх лістоў; некаторыя лісты і малюнкі, аднак, былі прапушчаны[5].

Перавыданне 1999 года выйшла пад назвай «Лісты ад Святога Мікалая»; у яго ўвайшлі поўныя зборы лістоў і выяваў Толкіна[5][6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nancy Willard. Christmas Letters (англ.). The New York Times (5 снежня 1976). Праверана 22 лістапада 2012.
  2. Walsh (2001): p. 63
  3. Tolkien’s «Father Christmas Letters» (англ.). The New York Times (7 снежня 2002). Праверана 22 лістапада 2012.
  4. The Father Christmas Letters (англ.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
  5. а б Letters from Father Christmas paperback (16.08.09) (англ.). The Tolkien Library. Праверана 22 лістапада 2012.
  6. Thompson (2007): p. 11

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]