Пладовае цела па форме блізкае да шапкі на ножцы, мае трубчастую будову з лейкападобнай верхняй часткай («шапкай»).
Шапка дыяметрам 2-6 см, лейкападобная з загнутым уніз, часта няроўным краем. Скурка ад карычневага да шаравата-жоўтага колеру, часам чырвоная, з дробнымі аксаміцістымі цёмнымі лускавінкамі.
Мякаць тонкая і шчыльная, эластычнай кансістэнцыі, белая. Смак слабы, нявостры, часам ялкавы; пах слабы, прыемны.
Ножка трубчастая, у спелых грыбоў адтуліна яе адкрываецца ў цэнтры шапкі. Вышынёй 3-8 см і дыяметрам 0,3-0,8 см, па форме цыліндрычная, часта сціснута па баках, хромава-жоўтага колеру, з узростам выліньвае да цьмяна-жоўтага колеру.