Лі Джэ Ён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Джэ Ён
кар.: 이재용
старшыня Samsung Group[d]
з 25 кастрычніка 2020
Папярэднік Лі Гон Хі

Нараджэнне 23 чэрвеня 1968(1968-06-23) (55 гадоў)
Бацька Лі Гон Хі
Маці Хон Ра Хі[d]
Жонка Ім Сэ Рон[d]
Дзеці Лі Вон Ю[d] і Лі Чжы Хо[d]
Адукацыя
Дзейнасць бізнесмен, прамысловец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Джэ Ён (кар.: 이재용, агульнапрынятая лацінская транскрыпцыя — Lee Jae-yong; нар. 23 чэрвеня 1968) — паўднёвакарэйскі бізнесмен і мільярдэр, прэзідэнт кампаніі «Samsung Electronics  (укр.)». Сын былога старшыні канцэрна «Samsung» Лі Гон Хі. Са снежня 2012 года і да смерці бацькі ў кастрычніку 2020 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта праўлення «Samsung», а ў карэйскіх СМІ згадваўся як «наследны прынц Samsung». Багацце Лі Джэ Ёна ацэньваецца ў 5 мільярдаў долараў, што робіць яго трэцім сярод самых багатых людзей у Паўднёвай Карэі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лі Джэ Ён нарадзіўся ў Сеуле, Рэспубліка Карэя, у сям’і Лі Гон Хі. Вучыўся ў сярэдняй школе Кёнбок. У далейшым ён атрымаў ступень бакалаўра гісторыі Усходняй Азіі ў Сеульскім нацыянальным універсітэце і ступень магістра дзелавога адміністравання ва Універсітэце Кэё. Вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу каля пяці гадоў, каб атрымаць ступень доктара дзелавога адміністравання, але так і не атрымаў яе[2].

Крымінальны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Карупцыйны скандал 2017 года[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла Лі Джэ Ёна «ў хабарніцтве, растраце і дачы ілжывых паказанняў»[3], а пасля заканчэння расследавання 16 лютага ён быў арыштаваны ў сувязі з карупцыйным скандалам, які развіваўся падчас палітычнага крызісу ў Паўднёвай Карэі  (руск.), які скончыўся імпічментам прэзідэнта Пак Кын Хэ. Лі Джэ Ён абвінавачаны ў дачы хабараў на агульную суму $36,42 млн арганізацыям, падкантрольным сяброўцы былога прэзідэнта краіны Чхве Сун Сіль  (руск.). Судовы працэс па абвінавачванні аднаго з найбольш уплывовых бізнесменаў Паўднёвай Карэі быў названы ў СМІ «працэсам стагоддзя»[4]. 27 жніўня 2017 года Джэ Лі Ён быў прысуджаны да пяці гадоў зняволення[5].

5 лютага 2018 года Вярхоўны суд горада Сеул, разглядзеўшы апеляцыю Лі Джэ Ёна, замяніў пяцігадовы турэмны тэрмін на ўмоўны, таксама скараціўшы яго да 2,5 гадоў. Лі Джэ ён быў вызвалены адразу пасля абвяшчэння прысуду[6].

18 студзеня 2021 года яго прысудзілі да 2,5 гадоў турмы па абвінавачванні ў дачы хабараў экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ, і ён быў пераведзены ў Сеульскі цэнтр зняволення[7]. У маі 2021 года Financial Times паведаміла, што амерыканскія кампаніі лабіравалі перад прэзідэнтам Паўднёвай Карэі аб памілаванні і вызваленні з турмы. Гандлёвая палата ЗША  (руск.) далучылася да карэйскіх бізнес-груп, каб заклікаць прэзідэнта вызваліць Лі, сцвярджаючы, што кіраўнік-мільярдэр можа дапамагчы ў намаганнях прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па спыненні залежнасці Амерыкі ад камп’ютарных чыпаў, вырабленых за мяжой[8][9]. Лі быў умоўна-датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2021 года ўрадам Паўднёвай Карэі, які сцвярджаў, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам. Яго ўмовы ўмоўна-датэрміновага вызвалення ўключалі абмежаванне на вядзенне бізнесу на працягу пяці гадоў і патрабаванне аб абавязковым атрыманні дазволу перад выездам за межы Паўднёвай Карэі[10].

Судзімасць за наркотыкі 2021 года[правіць | правіць зыходнік]

26 кастрычніка 2021 года Лі быў асуджаны за неаднаразовае незаконнае выкарыстанне прэпарата прапафолу  (руск.) ў перыяд з 2015 па 2020 гады ў клініцы пластычнай хірургіі. Ён быў прысуджаны да выплаты штрафу ў памеры 70 мільёнаў вон (60 055 долараў ЗША)[11][12][13].

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Лі рэдка з’яўляецца на публіцы і пазбягае публічнасці. У яго тры малодшыя сястры — Лі Бу Джын, Лі Со Хён і нябожчыца Лі Юн Хён. З’яўляецца стрыечным братам старшыні CJ Group  (руск.) Лі Джэй Хёна  (англ.).

Лі Джэ Ён быў жанаты з Лім Сэ Ён, старэйшай дачкой старшыні «Daesung Group  (англ.)». Яны развяліся ў 2009 годзе. У іх двое дзяцей: сын Лі Джы Хо (1997 г. н.) і дачка Лі Вон Джу (2004 г. н.)[14].

Зноскі

  1. Лі Джэ Ён
  2. Samsung Low-Profile Heir Poised to Succeed Father Seen as a God
  3. Lee Jae-yong dodges arrest on charges of bribery. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  4. ""Trial of the century": Samsung's legal battle won't end South Korea's cycle of corruption".
  5. Samsung heir Lee Jae-yong released from prison on appeal. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  6. Глава Samsung вышел на свободу, получив условный срок. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2018.
  7. Lee Jae Yong: Samsung heir gets prison term for bribery scandal. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.
  8. US companies lobby South Korea to free jailed Samsung boss. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022.
  9. U.S. companies lobby for pardon for imprisoned Samsung chip tycoon. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021.
  10. Lee Jae-yong: Samsung heir released from prison on parole. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.
  11. Samsung Boss Lee Jae-yong Convicted, Fined for Anaesthetic Misuse in Latest Setback: Report. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  12. Samsung heir Lee sentenced to W70m fine for illegal use of propofol. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021.
  13. Samsung scion Lee Jae-yong convicted, fined over $80,000 for illegal use of sedative. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  14. Jay Y. Lee. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022.