Мадонна з дзіцем ля каміна
| ||
Рабер Кампен | ||
Мадонна з дзіцем ля каміна. 1430-я | ||
Матэрыял | дрэва | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Памеры | 34 × 24,5 см | |
Эрмітаж, г. Санкт-Пецярбург | ||
(інв. ГЭ-443 і ГЭ-442) |
Мадонна з дзіцем ля каміна (ням.: Maria mit dem Jesuskind am Kamin) — карціна алеем на дрэве аўтарства Рабера Кампена, якая захоўваецца ў Эрмітажы. Гэты твор з’яўляецца правай створкай дыптыха, левая створка прысвечана Тройцы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Марыя намаляваная ва ўтульным інтэр’еры бюргерскага дома. З натуральнасцю простай жанчыны яна размясцілася ля каміна, яе атачаюць звычайныя бытавыя прадметы[1]. Яна цалкам паглынутая звычайнымі матчынымі клопатамі і збіраецца спавіваць Дзіцятка, для чаго грэе руку ля каміна[2].
Кампен падрабязна прайграў дэталі інтэр’еру і прадметы хатняга ўжытку, падкрэсліўшы іх аб’ём, матэрыяльнасць і асаблівасці фактуры: мармуровыя пліткі падлогі, накідку з футра гарнастая на каленях Панны Марыі, таз і збан з латуні, беласнежны ручнік, жалезныя клямары, капялюшыкі цвікоў і краты акна[2]. Аднак глядач з першага погляду бачыць у гэтай карціне нешта большае, што выходзіць за межы штодзённасці: жыццё прасторы, намаляванай мастаком, нібы спынілася, непадуладнае звыклай плыні часу, рэчы пры ўсёй іх канкрэтнасці ўспрымаюцца як тыя, што належаць не празаічнай рэчаіснасці, а нейкаму іншаму, ідэальнаму свету[1]. Кожны адлюстраваны прадмет становіцца сімвалам: рукамыйніца і ручнік сімвалізуюць чысціню Марыі, адкрытае акно і святло, што льецца з яго, — прысутнасцю духоўнага пачатку, камін — злыя сілы, ад якіх Марыя абараняе немаўля[1].
Правенанс
[правіць | правіць зыходнік]Карціна трапіла ў Эрмітаж са збору Д. П. Тацішчава ў С. — Пецярбургу па завяшчанні ўладальніка ў 1845 годзе. Спачатку дыптых прыпісваўся Ван Эйку, але падобная атрыбуцыя не пацвердзілася[2].
Зноскі
- ↑ а б в Мадонна с младенцем у камина (руск.)
- ↑ а б в Мадонна с Младенцем у камина (правая створка диптиха) (N 212814) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мадонна с младенцем у камина (руск.)