Мадонна з дзіцем (Майстар жаночых паўфігур)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майстар жаночых паўфігур
Мадонна з дзіцем. 1530-40-я
нідэрл.: Maria met kind[2]
Матэрыял дрэва
Тэхніка алейны жывапіс
Памеры 53,2 × 42,4 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-4090[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадонна з дзіцем — карціна Майстра жаночых паўфігур, напісаная ў 1530-40-х у Нідэрландах, якая захоўваецца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу (інвентарны нумар ГЭ-4090).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Мадонна з дзіцем» з'яўляецца адной з лепшых работ мастака. На карціне намаляваны Дзева Марыя з Дзіцяткам Ісусам. Дзева Марыя ўважліва разглядае кнігу, а Ісус вывучае вінаградную лазу. Пейзаж на заднім плане нагадвае карціны Ёахіма Пацініра  (руск.). Карціна дапамагае зразумець паслядоўнасць працы мастака: на твары Маці Божай, на цельцы дзіцяці дзе-нідзе ў пейзажы можна заўважыць старанна падрыхтаваны малюнак.

Ідэалізаванае аблічча Марыі і строгая ураўнаважаная кампазіцыя сведчаць пра ўплыў італьянскага Рэнесансу[3]. Аднак трактоўка пейзажу ў духу нідэрландскіх панарамных ландшафтаў пачатку XVI стагоддзя, Адчувальная матэрыяльнасць ў перадачы фактуры драўлянага стала, срэбнай талеркі, садавіны, а таксама недакладнасці ў перадачы прапорцый дзіцячага цела і ў пабудове прадметаў у прасторы (малюнак паверхні стала і кніжных лістоў) звязаны з традыцыямі нацыянальнай мастацкай школы[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]