Майкл Эмет Уолш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Эмет Уолш
англ.: Michael Emmet Walsh
Дата нараджэння 22 сакавіка 1935(1935-03-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2024(2024-03-19)[3] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія характарны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр
IMDb ID 0001826
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Эмет Уолш (англ.: M. Emmet Walsh; 22 сакавіка 1935, Огдэнсберг, Нью-Ёрк — 19 сакавіка 2024, Сент-Олбанс, Вермонт) — амерыканскі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Майкл Эмет Уолш нарадзіўся 22 сакавіка 1935 года ў Огдэнсберг (штат Нью-Ёрк) у сям’і мытніка. У акцёра ірландскія карані. Дзяцінства правёў у Вермонце, вучыўся ў каледжы ўніверсітэта Кларксан. Дэбютаваў на Брадвеі ў 1969 годзе з Аль Пачына ў спектаклі «Ці носіць тыгр гальштук?» па п’есе Дона Петэрсана.

За 40 гадоў зняўся больш як у 100 кіна- і тэлефільмах. Найбольш вядомыя ролі — капітан паліцыі Брайант у фантастычным неа-нуары «Бягун па лязе» і наёмны забойца Вісер у дэбютным фільме братоў Коэнаў «Проста кроў», за якую акцёр удастоіўся прэміі «Незалежны дух» у катэгорыі лепшая мужчынская роля.

У 2018 годзе Уолш быў уведзены ў Залу славы характэрных акцёраў сваім партнёрам па фільме «Бягун па лязе» Харысанам Фордам.

Роджэр Эберт высока ацэньваў гульню акцёра, называючы Уолша «паэтам подласці».

Уолш памёр ад спынення сэрца ў Сент-Олбансе, штат Вермонт, 19 сакавіка 2024 года ва ўзросце 88 гадоў, за тры дні да свайго 89-годдзя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Michael Emmet Walsh // Internet Broadway Database — 2000.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 23 сакавіка 2024.
  3. M. Emmet Walsh, 'Blade Runner' and 'Knives Out' Actor, Dead at 88 Праверана 20 сакавіка 2024.
  4. Notable Past StudentsАмерыканская акадэмія драматычнага мастацтва.