Макар Цімафеевіч Кудрын
Макар Цімафеевіч Кудрын | |
---|---|
Род дзейнасці | хірург, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Дата нараджэння | 1 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1962 (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Макар Цімафеевіч Кудрын (нар. 1 лютага 1914, Смаленск — 7 верасня 1962) — беларускі хірург. Заслужаны ўрач БССР (1961).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Смаленскі медінстытут. З 1941 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік баёў за Ленінград.
З 1948 года — галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай абласной, з 1954 года — цэнтральнай гарадской бальніцы. За 14 гадоў працы ў Баранавічах правёў звыш за 6 тысяч хірургічных аперацый.
Займаўся навуковай дзейнасцю. У 1961 годзе атрымаў званне Заслужанага ўрача БССР.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1978 годзе ў горадзе Баранавічы з’явіліся вуліца Кудрына і мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
- ↑ Мемарыяльныя дошкі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы Архівавана 24 сакавіка 2020.