Малек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малек (англ.: Malek the Paladin) прадстаўлены ў Blood Omen у якасці вартавога Круга Дзевяці (the Circle of Nine) і ахоўнікам калоны Канфлікту (the Pillar of Conflict). Сваю найвялікшую ролю ён іграе ў першай частцы серый Legacy of Kain[en], у якой ён з'яўляецца босам, але трапляецца на вочы гульцоў ці згадваецца ў большасці з гульняў серыі.

У Blood Omen, Malek апошні з Sarafan, ордэна воінаў-святароў вынішчаючых вампіраў. У якасці аднаго з семі Інквізітараў ордэна, ён з'яўляецца ў невялічкім відэароліку напачатку гульні — за 500 год да пачатку падзей, якія разгортваюцца ў гульне, ён праваліў заданне па ахове Круга Дзевяці ад вампіра Ворадара, што каштавала смерці шасці яго Ахоўнікам. Як пакаранне, за тое, што ён іх не абараніў, некрамант Мартаніўс адрывае яго душу ад цела і змяшчае яе ў яго даспехах, скляўшы яго вечна служыць Кругу.

Першы раз Малек з'яўляецца ў сховішчы Напраптара і паказаны досыць моцным, каб Каін здолеў яго перамагчыма без дадатковай падтрымкі. Наступная сустрэча з Малекам адбываецца ў яго горным заснежаным бастыёне, дзе Малек прымушае Каіна збегчы і шукаць іншае выйсьце. Нарэшце ён загінае ад рук свайго даўняга суперніка Ворадара. Каін вяртае шалом Малека яго Калоне.

Малек быў адзіным з семі сарафанскім інквізітараў, якога Каін пры стварэнні сваёй уласнай імперыі не вярнуў да жыцця ў якасці вампіра.