Лівонская малодшая рыфмаваная хроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Малодшая рыфмаваная хроніка)

«Малодшая рыфмаваная хроніка», Лівонская малодшая рыфмаваная хроніка — вершаваная хроніка аўтарства Барталамея Хёнеке[de][1], напісаная ў Лівоніі, у канцы 1340-х гадоў, на ніжненямецкім дыялекце. Хроніка складзена з выкарыстанне архіваў Лівонскага ордэна і апісвае падзеі 1315—1348 гадоў, найперш у Лівоніі, але ўзгадвае таксама паўстанне эстаў, барацьбу Ордэна з Рыгай, войны Ордэна з Літвой і Руссю, асабліва з Псковам.

Да нашых часоў хроніка дайшла толькі ва ўрыўках, якія трапілі ў іншыя хронікі, пісаныя прозай (напрыклад, у «Хроніку Лівоніі» Германа Вартберга). Найбольшы ацалелы фрагмент змешчаны ў «Гісторыі Лівоніі» Ёгана Рэнера (16 ст.).

Зноскі

  1. Святар пры лівонскім ландмайстры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшаў, 2000. ISSN-1230-512X С. 19, 20.
  • Вахтре С. Х. Младшая ливонская рифмованная хроника как исторический источник. — Тарту: Тартуский Государственный Университет, 1955. — 18 с.
  • Die jüngere livländische Reimchronik des Bartholomäus Hoeneke 1315—1348. Hrsg. v. K. Höhlbaum. Leipzig, 1872.