Даўжыня цела дарослых насякомых (імага) 3,8-4,3 мм[3]. Цела шаравата-чорнае, рэдка ўсё цела рыжае, у шэрых або жоўтых густых валасінках. Краі пярэдняспінкі і вяршыня брушка звычайна чырванаватыя[3].
Жукі зімуюць у глебе на глыбіні 5-10 см паблізу кустоў маліны. Па заканчэнні зімоўкі сілкуюцца тычачкамі і песцікамі кветак розных раслін, а затым пераходзяць на маліну, ядучы маладыя лісце і выгрызаючы змесціва бутонаў. Яйцакладка ажыццяўляецца на маладыя лісточкі, а затым у маладыя кветкі. Лічынкі сілкуюцца пладаложам, а часам і касцяніцай, з-за чаго ва ўжытку ягады называюць «чарвівыя». Акукліванне лічынак адбываецца ў глебе[4]
↑Систематика и синонимия(англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Fauna Europaea» (faunaeur.org). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 19 лістапада 2011.
↑ абвОпределитель насекомых европейской части СССР. Т. II. Жесткокрылые и веерокрылые. / под общ.ред. чл.-корр. Г. Я. Бей-Биенко. — М.-Л.: «Наука», 1965. — С. 303. — 668 с. — (Определители по фауне СССР, издаваемые Зоологическим институтом АН СССР; вып.89.). — 5700 экз.
↑Казаков И. В., Кичина В. В.Малина. — М.: Россельхозиздат, 1976. — 76 с.