Маніякальны сіндром
Выгляд
Маніякальны сіндром | |
---|---|
МКХ-10 | F30, F31.0, F34.0 |
МКХ-9 | 296.0 Single manic episode, 296.4 Most recent episode manic, 296.6 Most recent episode mixed |
MeSH | D000087122 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маніякальнай сіндром (стар.-грэч. μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — псіхапаталагічны сіндром, які характарызуецца трыядай сімптомаў: падвышаны настрой па тыпу гіпертыміі, ідэаторнае і псіхічнае узбуджэнне ў выглядзе паскарэння мыслення і маўлення (тахіпсіхія), рухальная ўзрушанасць.
Для маніякальнага сіндрому таксама характэрна, але выяўляецца не заўсёды: узмацненне інстыктыўнай дзейнасці (павышэнне апетыту, сексуальнасці, узмацненне самаахоўных тэндэнцый), падвышаная адвлекаемасць, пераацэнка ўласнай асобы (дасягае часам вар’яцкіх ідэй велічы). Найбольш часта маніякальны сіндром назіраецца ў рамках біпалярнага афектыўнага разладу.