Мара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ма́ра, таксама Мроя[1] — запаветнае жаданне, ідэалізаваная мэта, якая абяцае шчасце.

Мара можа быць у кожнага чалавека, але таксама кажуць пра мару сацыяльных груп, грамадскіх класаў. Мара з’яўляецца адной з асноўных тэм рамантычнай літаратуры, кінафільмаў. Звычайна лічаць, што летуценнасць ўласцівая маладому пакаленню. Мара таксама з’яўляецца ідэалагічным клішэ, выкарыстоўваным у прапагандзе, напрыклад «мара аб свабодзе», «мара аб светлай будучыні», «мара аб бяспечных адносінах». У ЗША папулярна клішэ «амерыканская мара». Часам мары прыпісваюць колер — «блакітная мара», «ружовая мара». Гэтак жа мары бываюць не гэтак глабальнымі, як гэта прынята лічыць. У аднаго чалавека можа быць некалькі «мараў». Гэта могуць быць проста жаданні, па нейкіх прычынах не выкананыя ў момант іх узнікнення, але чалавек усё ж жадае, каб яны ўвасобіліся ў рэальнасць. Напрыклад, такой марай можа быць жаданне паехаць у нейкае месца — гэта не ашчасціць чалавека да канца яго дзён, затое ён будзе ўспамінаць аб гэтай падзеі досыць доўга, як аб адным з найбольш прыемных момантаў у якім-небудзь перыядзе яго жыцця.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 350. Мроі — мары, летуценні

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]