Перайсці да зместу

Марс-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марс-1
Задачы Навуковае даследаванне Марса з пралётнай траекторыі
Стартавая пляцоўка Gagarin's Start[d][1]
Ракета-носьбіт Molniya[d][1]
Запуск 1 лістапада 1962 г.
МCOSPAR ID 1962-061A
SCN 00450
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 893,5 кг
Элементы арбіты
Эксцэнтрысітэт 0,269
Нахіленне 0,047 радыян
Перыяд абарачэння 519 суткі
Апацэнтр 239 954 984 602,8 м
Перыцэнтр 138 228 432 526,8 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Марс-1».
Да 1964 года самы магутны радыётэхнічны комплекс далёкай касмічнай сувязі.

Марс-1 — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя другога пакалення праграмы Марс. Адна з трох АМС серыі М-62.

Касмічны апарат для ажяцяўлення навуковых даследаванняў Марса з пралётнай траекторыі, перадачы інфармацыі аб міжпланетнай прасторы і аб прасторы каля Марса.

Станцыя распрацавана ў ВКБ-1.

«Марс-1» — першы ў гісторыі касмічны апарат, выведзены на траекторыю палёту да Марса.

Спецыяльна для запускаў касмічных апаратаў да Марса быў пабудаваны радыётэхнічны комплекс далёкай касмічнай сувязі. За траекторыяй палёту станцыі сачыў таксама тэлескоп Крымскай астрафізічнай абсерваторыі дыяметрам 2,6 м.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Параметры «Марса-1»:

Асноўныя задачы АМС «Марс-1»:

  • ажыцяўленне працяглых даследаванняў касмічнай прасторы пры палёце да Марса,
  • устанаўленне радыёсувязі на міжпланетнай адлегласці,
  • даследаванне Марса і калямарсіянскай касмічнай прасторы з пралётнай траекторыі.

Палёт «Марс-1» даў першыя даныя аб фізічных уласцівасцях касмічнай прасторы між арбітамі Зямлі і Марса (на адлегласці ад Сонца 1—1,24 а.а.), аб інтэнсіўнасці касмічнага выпраменьвання, напружанасці магнітных палёў Зямлі і міжпланетнай прасторы, аб плынях іанізаванага газу, ідучага ад Сонца, і аб размеркаванні метэорнага рэчыва (касмічны апарат перасек 2 метэорныя плыні).

  • Черток Б. Е. Ракеты и люди (в 4-х тт.) — М.: Машиностроение, 1999. (руск.)
  1. а б McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.