Марцін Кнудсен
Выгляд
| Марцін Кнудсен | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 лютага 1871[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 мая 1949[1] (78 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Ма́рцін Ханс Кры́сціян Кну́дсен (дацк.: Martin Hans Christian Knudsen, 15 лютага 1871, Хасмарк, востраў Фюн — 27 мая 1949) — дацкі фізік і акіянограф, член (1909) і сакратар (1917-46) Дацкай АН. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1906), прафесар там жа (1912-41; у 1927—1928 — рэктар). Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага савета па вывучэнні мораў (1899). Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фізічнай акіянаграфіі (1930-36). Кнудсену належаць працы па кінетычнай тэорыі газаў.
Вынайшаў батометр, аўтаматычную піпетку для вызначэння салёнасці вады і іншыя прыборы. Усталяваў сталасць суадносін кампанентаў салёнага складу, распрацаваў спосаб вызначэння колькасці хлору ў марской вадзе і разліку яе салёнасці па ўтрыманні ў ёй хлору.
Зноскі
- 1 2 Martin Knudsen // Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ Brozović D., Ladan T. Martin Hans Christian Knudsen // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Mitglieder: Niedersächsische Akademie der Wissenschaften zu Göttingen (NAWG) Праверана 21 ліпеня 2026.
- ↑ http://publ.royalacademy.dk/backend/web/uploads/2019-09-04/AFL%203/O_1941_00_00_1942_4965/O_1941_00_00_1942_4965.pdf — С. 4. Праверана 21 ліпеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін Кнудсен
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Камандоры ордэна Данеброг
- Кавалеры ордэна Данеброг
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Даніі
- Рэктары Капенгагенскага ўніверсітэта