Марцін (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марцін (Славакія))
Горад
Марцін
Martin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1264
Першая згадка
Плошча
67,74 км²
Вышыня цэнтра
395 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
59 449 чалавек (2004)
Шчыльнасць
877,61 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 43
Паштовы індэкс
036 01
Аўтамабільны код
MT
Афіцыйны сайт
Марцін на карце Славакіі
Марцін (горад) (Славакія)
Марцін (горад)

Марцін (славацк.: Martin, ням.: Turz-Sankt Martin, венг.: Turócszentmárton) — горад у паўночнай Славакіі, знаходзіцца ля падножжа Малой і Вялікай Фатры пры зліцці рэк Турэц і Ваг. Насельніцтва каля 60 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Марцін упершыню згадваецца ў 1284 годзе як паселішча Склабінскага панства. У 1340 Марцін атрымлівае гарадскія правы.

Горад знакаміты першым чынам як сталіца славацкага нацыянальнага адраджэння. У 1861 тут адбыўся славацкі народны сход, які абвясціў мэты славацкага народа. Вынікам зборла стаў заснаванне Славацкай маткі, культурнай арганізацыі славакаў і ўзнікненне трох славацкіх гімназій. У 1893 узнікае Славацкі народны музей.

30 кастрычніка 1918 Славацкі народны сход прымае ў Марціне Дэкларацыю Славацкага Народа пра далучэнне Славакіі да Чэхаславакіі.

21.08.1944 славацкія партызаны занялі горад і абвясцілі пра аднаўленне Чэхаславакіі, але пасля цяжкіх баёў нямецкія войскі зноў занялі Марцін, які быў ізноў вызвалены 11.04.1945.

У наш час Марцін — прамысловы цэнтр славацкага Турца.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Есенскі (1874—1945) — славацкі празаік, паэт, перакладчык, літаратурны і палітычны дзеяч славацкага нацыянальнага руху.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]