Марыя Бах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Марыя Бах
Партрэт
Род дзейнасці кампазітарка, мастачка, піяністка
Дата нараджэння 11 сакавіка 1896(1896-03-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1978(1978-02-26)[5][6][4] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Commons-logo.svg Марыя Бах на Вікісховішчы

Баранеса Марыя Эмілія фон Бах (ням.: Marie Emilie Freiin von Bach; 11 сакавіка 1896, Вена — 26 лютага 1978, там жа) — аўстрыйская піяністка, скрыпачка, кампазітар і мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя нарадзілася ў музычнай сям’і: яе бацька, Роберт Банавентура Майкл Венцэль фон Бах, быў адвакатам, але таксама займаўся музыкай і жывапісам, маці, Элеанора Жазефа Марыя Тэрэзія Агюст Бах, была спявачкай і кампазітарам. У 1897 годзе сям’я пераехала ў Бадэн. Дзяўчынка пачала займацца музыкай ва ўзросце пяці гадоў з прыватным педагогам, адначасова вучылася ігры на скрыпцы і на фартэпіяна [6]. Была другой скрыпкай у хатнім аркестры свайго бацькі. Скончыла музычную школу як піяністка, З 1919 па 1925 год вучылася ў Венскай акадэміі музыкі, дзе яе настаўнікамі былі Ёзеф Маркс (кампазіцыя), Паўль дэ Конэ (фартэпіяна) і Іван Бутнікаў (дырыжыраванне).

Манера Марыі Бах сфармавалася пад уплывам позніх рамантыкаў, Мусаргскага, Скрабіна і Стравінскага. У 1921 годзе яна дэбютавала як кампазітар з цыклам «Блазанаўскія песні» (ням. Narrenlieder) для тэнара і аркестра. У 1920-30-я гады ёю былі напісаны фартэпіянны квартэт, фартэпіянны квінтэт, саната для віяланчэлі і фартэпіяна, іншая камерная і вакальная музыка.

У 1952 годзе выйшла замуж за італьянскага мастака Артура Ч’ячэлі і неўзабаве таксама пачала займацца жывапісам, пераважна пейзажным. Пасля таго як пачала выстаўляцца, атрымала прызнанне нават большае, чым як музыкант.

Памерла 26 лютага 1978 года, атруціўшыся з-за ўцечкі бытавога газу.

Зноскі

  1. https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Maria_Bach Праверана 13 снежня 2021.
  2. https://www.klassika.info/Komponisten/Bach_Maria/lebenslauf_1.html Праверана 13 снежня 2021.
  3. надмагілле
  4. 4,0 4,1 4,2 Marx E. Bach Maria // 210 österreichische Komponistinnen vom 16. Jahrhundert bis zur Gegenwart: Biographie, Werk und BibliographieSalzburg, Wien, F: Residenz Verlag, 2001. — S. 50–56. — ISBN 978-3-7017-1215-1
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119524007 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  6. Maria Bach // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.