Масандра (камбінат)
Масандра | |
---|---|
Тып | славутасць[d], вінаробная гаспадарка[d], бізнес і арганізацыя |
Заснавальнікі | Леў Сяргеевіч Галіцын[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Сайт | massandra.su |
«Масандра» — вінаграда-вінаробны камбінат харчовай прамысловасці на Паўднёвым беразе Крыма ў пасёлку Масандра. Калекцыя вінаў Масандры (каля аднаго мільёна бутэлек) з’яўляецца найбуйнейшай у свеце.
Дэгустацыйны комплекс
[правіць | правіць зыходнік]На прадпрыемстве ладзяцца дэгустацыі, падчас якіх госці і жыхары Крыма могуць атрымаць асалоду ад калекцыі Масандраўскіх марачных вінаў. Дэгустацыі праводзяцца на галаўным заводзе ў Масандры і ў дэгустацыйным комплексе ў Алупцы побач з Варанцоўскім паркам.
На тэрыторыі віннага завода «Масандра» знаходзіцца дэгустацыйны комплекс «Масандра». Комплекс размешчаны ў будынку галоўнага склепа «Масандра», пабудаванага ў 1894—1897 гадах пад кіраўніцтвам князя Льва Сяргеевіча Галіцына. Сваю працу комплекс пачаў у 2001 годзе. Галоўная мэта комплексу — правядзенне экскурсій і дэгустацыі для гасцей Крыма. Штогод комплекс наведвалі каля 50 000 турыстаў з розных краін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масандра (камбінат)