Мата (экарэгіён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мата, экарэгіён)
Мата
Мата на карце WWF
Эказона неатропіка
Біём Трапічныя і субтрапічныя сухія шыракалістыя лясы
Краіны Бразілія
Рэкі Сан-Франсіску
Тып клімату Трапічны клімат з сухой зімой і даждлівым летам
Захаванасць уразлівы
Глоўбал-200 NT0202
Арэалаў страчана 70 %

Мата — трапічны і субтрапічны паўлістападны лес у Бразіліі, расце ў асноўным на ўсходзе Бразільскага нагор'я. Тут клімат сушэй і халадней, чым неабходна для развіцця вільготных трапічных лясоў. На час яркавыразнага сухога сезону многія дрэвы скідаюць лісце.

Лясы, дзе грунтавыя воды залягаюць неглыбока і дзе глебы добра захоўваюць вільгаць, застаюцца густымі, з круглагадовай вегетацыяй дрэў. Распаўсюджаныя ў некаторых раёнах штата Сан-Паўлу і на поўдні штата Мінас-Жэрайс. Пераважаюць высокія вечназялёныя шыракалістыя пароды, колькасць лістападных дрэў невялікая.

Калі грунтавыя воды залягаюць глыбока і глебы друзлыя і пясчаныя, пераважаюць сухія лясы (mata seca), толькі ўздоўж рачных берагоў растуць галерэйныя лясы з больш разнастайнай расліннасцю. Шырокія сухія лясы характэрныя для ўнутранай часткі штата Баія і паўночнай паловы штата Мінас-Жэрайс. У гаспадарчым дачыненні сухія лясы ўяўляюць сабой меншую каштоўнасць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]