Перайсці да зместу

Бразільскае нагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бразільскае нагор’е
Геаграфічнае становішча
Тыпнагор’е 
Краіны 
17°40′24″ пд. ш. 49°12′00″ з. д.HGЯO
Бразільскае нагор’е (Бразілія)
Бразільскае нагор’е
Бразільскае нагор’е
Памеры
Плошча 4 500 000 км²
Найвышэйшы пункт
Найвышэйшы пунктБандэйра 
Вышыня 2 891,32 м[1]
Бразільскае пласкагор’е на фізічнай карце Бразіліі

Бразільскае нагор’е (парт.: Planalto Brasileiro) — шырокі геаграфічны рэгіён, які пакрывае значную частку ўсходу, поўдня і цэнтра Бразіліі. Па плошчы нагор’е дасягае практычна паловы яе тэрыторыі, каля 4 млн км². Акрамя таго, пераважная большасць насельніцтва краіны (больш за 95 %) жыве на гэтым нагор’і або на вузкай прыбярэжнай паласе побач з ім. Даўжыня і па шыраце, і па мерыдыяне больш за 3200 км. Вышыні ўзрастаюць ад 500 м на захадзе да 2000 м і больш на ўсходзе. Найвышэйшы пункт — гара Бандэйра (2890 м). Найбольш высокія часткі нагор’я ўтвараюць хрыбты: Сера-ду-Мар, Сера-ду-Эспіньясу, Сера-Дарада. На ўзбярэжжы тыповыя асобныя горы ў выглядзе вежаў, конусаў (т. зв. Цукровыя галовы).

Бразільскае нагор’е вядома дзякуючы вялікай прыроднай разнастайнасці: на ім існуюць некалькі розных біёмаў, шырокі спектр кліматычных умоў, розныя тыпы глебы і тысячы відаў жывёл і раслін.

З-за вялікай разнастайнасці характарыстык Бразільскае нагор’е падзяляюць на тры часткі:

  • Атлантычнае плато;
  • Цэнтральнае плато;
  • Паўднёвае плато.
  1. ↑ https://agenciadenoticias.ibge.gov.br/agencia-sala-de-imprensa/2013-agencia-de-noticias/releases/15275-geociencias-ibge-reve-as-altitudes-de-sete-pontos-culminantes