Шапка дыяметрам 2-7 см, пукатая, потым пляскатая, сухая, тонкаапушаная, з узростам са шчылінкамі, жаўтавата- або аліўкава-бурая. Мякаць жоўтая, каля ножкі буравата-чырванаватая, з мяккім смакам і слабым грыбным пахам. Трубачкі зыходныя, жоўтыя, з чырванаватымі плямамі, з няправільна-вуглаватымі порамі. Ножка памерам 3-7 х 1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, нярэдка выгнутая, гладкая, залаціста-жоўтая, з чырванаватымі плямамі. Споры 12-15 х 4-5 мкм, шырокавераценападобныя, гладкія, аліўкава-бурыя.
Немаральны від з еўрафрыкана-амерыканскім арэалам. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Паўночная Афрыка, Паўночная Амерыка. У Беларусі надзвычай рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці і на абмежаваных плошчах.
Сустракаецца ў шыракалістых лясах з умераным увільгатненнем, у месцах плоданашэння несапраўднага дажджавіка. На Беларусі расце на жывых пладовых целах цвердаскура звычайнага (Scleroderma aurantium). Пладовыя целы растуць паасобку або невялікімі групамі.