Маямскі ўніверсітэт
Маямскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Miami University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Miami University |
Заснаваны | 1809 |
Студэнты | 18 880[1] і 21 626[2] |
Размяшчэнне | Оксфард, Агая, ЗША |
Сайт | miamioh.edu |
![]() |
Маямскі ўніверсітэт (англ.: Miami University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Оксфард у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў заснаваны ў 1809 годзе, што робіць яго другім найстарэйшым універсітэтам штата Агая (пасля Агайскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1804 годзе) і 10-м найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам у ЗША ці 32-м сярод усіх універсітэтаў краіны. Структура вучэльні ўключае галоўны кампус у Оксфардзе, а таксама рэгіянальныя кампусы ў суседніх Гамільтане, Мідлтауне і Уэст-Чэстары.
Універсітэт забяспечвае пераважна гуманітарную адукацыю, ён прапануе больш за 120 праграм для атрымання ступені бакалаўра і больш за 70 праграм для атрымання ступені магістра ў рамках сваіх 7 школ і каледжаў у галіне архітэктуры, бізнесу, інжынерыі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук і інш. Універсітэт быў адной з першапачатковых васьмі вучэлен так званай "дзяржаўнай лігі плюшчу" — групы універсітэтаў, якія фінансуюцца дзяржавай і якія, як лічыцца, забяспечваюць якасць адукацыі, параўнальную з універсітэтамі Лігі плюшча.
Асновы для ўніверсітэта былі ўпершыню закладзены актам Кангрэса ЗША, падпісаным прэзідэнтам Джорджам Вашынгтонам, аб тым, што вучэльня павінна знаходзіцца на паўночным захадзе ад ракі Агая ў даліне ракі Маямі (назва паходзіць ад мясцовага племені індзейцаў), якая і дала назву вучэльне.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Каледж творчых мастацтваў
- Каледж адукацыі, здароўя і грамадства
- Каледж інжынерыі і інфарматыкі
- Школа магістратуры
- Каледж свабодных мастацтваў і прыкладных навук
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маямскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы