Перайсці да зместу

Маямі-Таўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежа Маямі
Краіна
Месцазнаходжанне Маямі, ЗША
Будаўніцтва 1983-1987
Прызначэнне бізнес-цэнтр
Адкрыццё 1987
Вышыня 191 м
Вышыня па даху 191 м
Колькасць паверхаў 47
Колькасць ліфтаў 19
Уласнік LaSalle Investment Management[d]
Архітэктар Pei Cobb Freed & Partners[d]
Сайт miamitower.net (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маямі-Таўэр (анг. Miami Tower) — 47-павярховы небаскроб у горадзе Маямі, штат Фларыда, ЗША. Ён знаходзіцца ў дзелавым цэнтры горада. На сённяшні дзень гэта восьмы па вышыні будынак у Маямі і Фларыдзе. Тры ярусы вежы дазваляюць мець некалькі каляровых схемаў ў гонар святаў і падзей.

Пабудаваны ў 1987 годзе 47-павярховы 191-метровы будынак патрапіў адразу ў дзясятку самых высокіх небаскробаў Маямі. Вялікую вядомасць вежы прынесла начная ілюмінацыя, якая мае шмат каляровых варыяцый. Комплекс складаецца з двух будынкаў: 10 павярховага гаража, які знаходзяцца ва ўласнасці горада, і 37 павярховага офіснага будынка. Папярэдняе планаванне вежы пачалося ў лютым 1980 года. Будаўніцтва гаража пачалі ў лістападзе. Гараж быў завершаны ў лютым 1983 года, а будаўніцтва вежы пачалося годам пазней. У жніўні 1985 года загарэўся 9 паверх паркоўкі, і будаўніцтва вежы прыйшлося адкласці на некалькі тыдняў.