Маўнт-Вернан (плантацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом-музей Джорджа Вашынгтона

Ма́ўнт-Ве́рнан (англ.: Mount Vernon) — плантацыя Джорджа Вашынгтона каля горада Александрыя ў акрузе Фэрфакс (штат Вірджынія) на беразе ракі Патомак, за 24 км на поўдзень ад сталіцы ЗША. З 1960 года мае статус Нацыянальнага гістарычнага помніка.

Памесце названа старэйшым братам палітыка ў гонар брытанскага адмірала Вернана. Джордж Вашынгтон атрымаў у спадчыну плантацыю ў 1751 годзе, пабудаваў двухпавярховы драўляны сядзібны дом (1757) і шэраг іншых збудаванняў (уключаючы бровар). Ён увесь час жыў у Маўнт-Вернане ў прамежках паміж выкананнем дзяржаўных абавязкаў, да самай смерці ў 1799 годзе. У памесце захаваліся мэбля першага прэзідэнта ЗША і яго асабістыя рэчы. Тут жа ён пахаваны разам з жонкай Мартай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]