Перайсці да зместу

Медаль «За працу па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 года»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За працу па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 года»
Выява ордэнскай планкі
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 12 лютага 1915
Матэрыял бронза
Памеры 28 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «За працу па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 года» — узнагарода Расійскай імперыі.

Узнагароды, звязаныя з перыядам Першай сусветнай вайны, уводзіліся і ўручаліся не толькі за баявыя заслугі і подвігі.

Узнагарода ўведзена 12 лютага 1915 годзе імператарам Мікалаем II. Яна ўручалася асобам, якія прымалі ўдзел у планаванні і правядзенні мабілізацыі войскаў напапярэдадні і ў пачатковы перыяд Першай сусветнай вайны, перавозчыкам войскаў, ваенных і медыцынскіх грузаў. З 8 снежня 1915 года медалі сталі атрымліваць таксама асобы, якія праводзілі спартыўную падрыхтоўку дапрызыўнай моладзі.

У сувязі з вялікай колькасцю ўзнагароджанняў медалі выраблялі не толькі на Санкт-Пецярбургскім манетным двары, але і ў прыватных майстэрнях. Адрозніваліся яны, галоўным чынам, дэталямі выявы, некаторыя мелі пазалоту. Асноўны тыраж 50 тысяч экзэмпляраў.

Гэты медаль лічыцца апошняй узнагародай часоў царскай Расіі і першай у свеце ўзнагародай, уведзенай у сувязі з мабілізацыяй арміі.

Медаль дыяметрам 28 міліметраў выраблены са светлай бронзы. На аверсе змешчаны партрэт Мікалая II у профіль без імператарскіх атрыбутаў. На рэверсе — гарызантальны надпіс у пяць радкоў: «ЗА ТРУДЫ//ПО ОТЛИЧНОМУ//ВЫПОЛНЕНІЮ ВСЕОБЩЕЙ//МОБИЛИЗАЦІИ//1914 ГОДА». Насіць медаль варта было на цёмна-сіняй стужцы ордэна Белага Арла. Гэта адзіны ў Расійскай імперыі выпадак выкарыстання гэтай стужкі з медалём[1].

Зноскі

  1. Медаль "За працу па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 года"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.