Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 5 лютага 1813
Матэрыял серабро і бронза
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар перамог рускай арміі над французамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода была прызначана для прадстаўнікоў дваранства і купецтва, якія садзейнічалі перамозе рускай арміі.

На правым баку ўзнагароды змешчана выява «усёвідушчага вока», унізе — надпіс «1812 годъ». Адваротны бок медаля змяшчае надпіс у чатыры радкі «НЕ НАМЪ // НЕ НАМЪ // А ИМЕНИ // ТВОЕМУ», што з’яўляецца скарачэннем цытаты з Псалтыра і даслоўна азначае «Не нам, Господи, не нам, но имени Твоему даруй славу, по милости Твоей и по истине Твоей».

Бронзавы медаль[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавы медаль быў заснаваны ў жніўні 1814 года, праз восем месяцаў пасля выдачы сярэбраных, якія ў сваю чаргу прызначаліся для ўсіх удзельнікаў баёў ад простага салдата да генерала.

Узнагарода дыяметрам 21 мм (малы бронзавы медаль) мацавалася да Уладзімірскай стужцы. Агульны тыраж — 7 606 тысяч экзэмпляраў. Першапачаткова яе планавалася выпусціць з профільным партрэтам імператара Аляксандра I. Аднак па невядомых прычынах медаль быў адчаканены з прамяністым «усёвідушчым вокам». [1].

Зноскі