Медаль Перкіна
Выгляд
| Медаль Перкіна | |
|---|---|
|
|
|
| Арыгінальная назва | англ.: Perkin Medal |
| Краіна | |
| Тып | chemistry award[d] і медаль |
| Кім уручаецца | Society of Chemical Industry (America Section)[d] |
| Дата заснавання | 1906 |
| Статус | уручаецца |
Медаль Перкіна — узнагарода амерыканскага падраздзялення Таварыства хімічнай прамысловасці для навукоўца, які пражывае ў ЗША за «інавацыі ў галіне прыкладной хіміі, вынікам якіх стаў значны камерцыйны поспех». Уручаецца штогод. Лічыцца вышэйшай узнагародай ЗША ў галіне хімічнай прамысловасці.
Узнагарода была заснаваная ў 1906 годзе ў гонар 50-годдзя з моманту адкрыцця мавеіна — першага ў свеце сінтэтычнага фарбавальніка, які адкрыў хімік Уільям Генры Перкін і названая яго імем. Першая ўзнагарода была ўручана Уільяму Перкіну падчас яго візіту ў ЗША за год да смерці. Наступная ўзнагарода была ўручана ў 1908 годзе і з тых часоў прысуджаецца штогод.