Мексіканская камуністычная партыя
Выгляд
| Мексіканская камуністычная партыя | |
|---|---|
| Partido Comunista Mexicano | |
| | |
| Дата заснавання | 24 лістапада 1919 |
| Дата роспуску | у лістападзе 1981 стала базай для стварэння АСПМ |
| Штаб-кватэра | |
| Краіна | |
| Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
| Партыйны друк | часопіс «Апасісьён» («Oposición»), газета «Вос дэ Мехіка» («La Voz de México»), грамадска-палітычны і тэарэтычны часопіс «Нуэва эпока» («Nueva Epoca»), палітычны часопіс «Сасіялісма». |
Мексіканская камуністычная партыя (ісп.: Partido Comunista Mexicano) — мексіканская левая палітычная партыя, заснаваная ў 1919 годзе. Яе членамі былі такія знакамітыя дзеячы культуры, як Дыега Рывера, Фрыда Кало, Давід Альфара Сікейрас, а ў стварэнні прыняў удзел Манабендра Рой. Акрамя таго, актывіст партыі Віктар Тырада стаў членам нацыянальнага кіраўніцтва СФНВ.