Мемарандум славацкай нацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік Мемарандуму славацкай нацыі ў Марціне.

Мемара́ндум слава́цкай на́цыі — праграмны дакумент славацкіх канстытуцыйных, прававых, палітычных і культурных патрабаванняў, прыняты на Славацкім нацыянальным сходзе 6—7 чэрвеня 1861 г. у Марціне. Аўтарам Мемарандума быў Штэфан Марка Дакснер.

Мемарандум славацкай нацыі ўключаў у сябе як істотныя, гэтак і менш важныя палажэнні. Сярод менш важных палажэнняў былі:

  • патрабаванне стварэння Прававой акадэміі;
  • патрабаванне стварэння кафедры славацкай мовы і літаратуры ва ўніверсітэце Пешта;
  • патрабаванне, каб у школах магло весціся навучанне па-славацку;
  • патрабаванне аб магчымасці выдання славацкіх гаспадарчых часопісаў;
  • патрабаванне аб дазволе на стварэнне славацкіх гаспадарчых арганізацый;

і іншыя падобныя рэчы, якія можна абагульніць тым, што за імі стаяла ідэя нацыянальна-культурнай аўтаноміі.

Найбольш істотным было тое, што Мемарандум славацкай нацыі павінен быў сфарміраваць юрыдычнае замацаванне самастойнасці славацкай нацыі і абвергнуць тэорыю «Горнавенгерскага народа» ў дачыненні да славакаў. Але ніводнае з палажэнняў Мемарандума не патрабавала аддзялення Славакіі ад Венгрыі. Гэта была толькі першая спроба дасягнуць хоць якой культурнай і адукацыйнай аўтаноміі. Аднак Венгерскі парламент адхіліў Мемарандум славацкай нацыі. Такім чынам венгерскімі ўладамі было парушана абяцанне, дадзенае ў Кастрычніцкім дакуменце аб нацыянальным развіцці народаў. Мемарандум славацкай нацыі з'яўляўся формай дзяржаўна-прававых патрабаванняў славакаў. Супраць Мемарандума венгерскімі ўладамі была распачата «процімемарандумавая акцыя», падчас якой адміністрацыі славацкіх вёсак прымушалі дыстанцавацца ад Мемарандума. У выніку славацкія нацыянальныя лідары склалі новую праграму, якую прадставілі ўраду ў Вене. Другі дакумент, створаны ў 1861 г., быў прадстаўлены 12 снежня 1861 г., увайшоўшы ў гісторыю як Венскі мемарандум(славацк.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Prednáška z Dejín štátu a práva na Slovensku z 8.3.2007 od Prof. JUDr. Dr. h. c. Petra Mosného, Mgr. (славацк.)