Усакіна (мемарыяльны комплекс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мемарыяльны комплекс «Усакіна» — мемарыяльны комплекс, знаходзіцца за 400 м на паўночны ўсход ад вёскі Усакіна. Будаўніцтва комплексу вялося метадам народнай будоўлі па праекту скульптара А. П. Калніньша ў 1985 годзе. Мемарыял аб’ядноўвае 4 помнікі. Пачынаецца комплекс мемарыяльным знакам у гонар Магілёўскага падпольнага абкама партыі. У 1943-1944 гадах тут базіраваўся Магілёўскі падпольны абкам КП(б) Беларусі і штаб ваенна-аператыўнай групы партызанскіх злучэнняў. Крыху далей размешчаны могілкі мемарыяла, у якіх знаходзіцца 18 брацкіх магіл. Сюды былі перавезены рэшткі загінулых партызан, пахаваных у розных месцах Усакінскага лесу.

На чорных плітах гранітнай сцяны Памяці больш 400 імён загінулых герояў. Над брацкімі магіламі ўзвышаецца фігура салдата, адлітая з бронзы. Полымя Вечнага агню выбіваецца з чашы ў форме зоркі. Непадалёку у лесе - партызанскі лагер. Тут амаль усе так, як было ў сапраўдным паселішчы народных мсціўцаў: партызанскія зямлянкі, хлебапякарня, калодзеж-журавель, кухня. У цэнтры – штабныя зямлянкі, дзе распрацоўваліся і абмяркоўваліся планы баявых аперацый, зямлянка медсанчасці, зямлянка для друкарні, дзе рыхтаваліся выпускі партызанскіх газет, лістовак, працаваў друкарскі станок. На другім кіламетры ад Усакіна абапал дарогі, што вядзе да помніка “Расколатая хата”, пасаджана 140 маладых дрэўцаў. Яны нібы працягваюць жыццё знішчаных тут нацыстамі 140 мірных жыхароў вёсак Вязень і Сялец. Раздзеленыя невялікім полем, тут калісьці стаялі вёскі з такімі назвамі.

У жніўні 1942 г. мірныя жыхары гэтых вёсак былі расстраляны карнікамі з батальёна Дзірлівангера. Рэшткі мірных жыхароў пахаваны ў брацкай магіле ля падножжа помніка. Вёскі гэтыя пасля вайны не адрадзіліся. Як напамін пра іх – 2 вялікія камяні з надпісамі “Вязень” і “Сялец”.