Месніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цар Міхаіл Фёдаравіч і баяры

Месніцтва, у сярэднявечнай Русі парадак размеркавання службовых пасад з улікам паходжання і службовага становішча продкаў асобы. Месніцтва было скасавана прысудам Земскага Сабора 1682 года.

Рускія баяры

Фарміраванне дзяржаўнага апарата з канца XV стагоддзі здзяйснялася па прынцыпе месніцтва.

Сістэма месніцтва была заснаваная на крытэрах знатнасці паходжання (чым вышэй стаялі продкі прэтэндэнта, тым больш высокі пост у дзяржаўнай іерархіі ён мог заняць). Гэтая практыка ператварала баярства ў замкнёную карпарацыю, падмяняла агульнасацыяльныя інтарэсы саслоўнымі.

Апроч знатнасці асобы (прыналежнасці яго да пэўнага роду) улічвалася і становішча прэтэндэнта унутры свайго роду. Старэйшыя ў раду мелі перавагу. Мелі значэнне і заслугі продкаў — сын баярына, які праявіў сябе на службе меў прыярытэт перад сваім жа стрыечным братам, чый бацька ніякім чынам сябе не ўславіў.

Месніцкі парадак абцяжарваў падбор служылых людзей, таму з сярэдзіны XVI стагоддзя некаторыя прызначэнні на пасады вырабляліся прамымі ўказамі Івана IV. Разам з тым месніцтва спрыяла кансалідацыі арыстакратыі і ператварэнню яе ў эліту грамадства.

Нават запрошаныя да царскага стала, баяры сядзелі ў адпаведнасці са сваімі тытуламі. Паміж арыстакратамі часта ўзнікалі «месніцкія спрэчкі» — хто больш знатны, хто мае права на пасаду. Гэтыя спрэчкі вырашаў, як правіла, сам цар з удзелам службоўцаў Разраднага прыказа.

У 1682 году сістэма месніцтва была скасаваная прысудам Земскага Сабора, як уяўляючая сабою перажытак мінулага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Исаев И. А. История государства и права России. — М.: 2006.
  • История государства и права России / Под ред. Титова Ю. П. — М.: 2006.
  • В. О. Ключевский. Курс русской истории.(Лекция XXVII). — М.: 1992.