Месэнджар (АМС)
| MESSENGER | |
|---|---|
| MErcury Surface, Space ENvironment, GEochemistry and Ranging | |
| | |
| Заказчык |
|
| Вытворца |
|
| Аператар | НАСА |
| Пралёт | Зямля, Венера, Меркурый |
| Спадарожнік | Меркурыя |
| Стартавая пляцоўка |
|
| Ракета-носьбіт | Delta-II 7925H-9.5 |
| Запуск | 3 жніўня 2004, 06:15:56UTC |
| Выхад на арбіту | 18 сакавіка 2011, 01:10 UTC[1] |
| Сход з арбіты | 30 красавіка 2015 |
| МCOSPAR ID | 2004-030A |
| SCN | 28391 |
| Тэхнічныя характарыстыкі | |
| Маса | 1100 кг |
| Магутнасць | 450 Вт|Тэрмін актыўнага існавання=| |
| Элементы арбіты | |
| Тып арбіты | 450 ват |
| Нахіленне | 1,4 радыян |
| Перыяд абарачэння | 12 гадзіна |
| Апацэнтр | 10 300 км |
| Перыцэнтр | 200 км |
| Мэтавая апаратура | |
|
|
|
| messenger.jhuapl.edu | |
«Месэнджар» (англ. MErcury Surface, Space ENvironment, GEochemistry and Ranging - MESSENGER) - амерыканская аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) для даследавання Меркурыя. Запушчана 3 жніўня 2004 года са станцыі ВПС ЗША на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Delta II 7925H-9.5. 18 сакавіка 2011 года ў 01:10 UTC станцыя паспяхова выйшла на арбіту Меркурыя. Палёт завяршыўся 30 красавіка 2015 года, калі станцыя ўпала на Меркурый.
Месэнджар быў запушчаны ракетай Delta II у жніўні 2004 года. Яго шлях уключаў складаную серыю аблётаў – касмічны карабель праляцеў каля Зямлі адзін раз, Венеры два разы і каля Меркурыя тры разы, што дазволіла яму затармазіць адносна Меркурыя, выкарыстоўваючы мінімальную колькасць паліва. У студзені 2008 года Месэнджар стаў другім касмічным апаратам пасля "Марынера-10", які дасягнуў Меркурыя.[2][3][4]
Месэнжар выйшаў на арбіту вакол Меркурыя 18 сакавіка 2011 г., стаўшы першым касмічным караблём, якому гэта ўдалося.[5] Ён паспяхова завяршыў сваю асноўную місію ў 2012 годзе.[6] Пасля двух пашырэнняў місіі касмічны карабель выкарыстаў апошнюю частку свайго паліва, каб сысці з арбіты, сутыкнуўшыся з паверхняй Меркурыя 30 красавіка 2015 года.[7]
«Сямейны партрэт»
[правіць | правіць зыходнік]18 лютага 2011 года на сайце місіі быў апублікаваны партрэт Сонечнай сістэмы. Калаж ўтрымлівае 34 фотаздымка, атрыманыя прыборам MDIS у лістападзе 2010 года. Усе планеты былі бачныя, за выключэннем Урана і Нептуна, з-за іх вялікай адлегласці ад Сонца. «Сямейны партрэт» Месэндара павінен быў быць дапаўненнем да сямейнага партрэта «Вояджэра», які быў атрыманы з вонкавай часткі Сонечнай сістэмы «Вояджэрам-1» 14 лютага 1990 года [8]

Канец місіі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як ў апарата скончылася паліва для карэкціроўкі курсу, ён увайшоў у чаканую канчатковую фазу сходу з арбіты ў канцы 2014 года. Праца касмічнага карабля была падоўжана на некалькі тыдняў за кошт выкарыстання астатняга запасу гелія, які выкарыстоўваўся для стварэння ціску ў баках з палівам. Месэнджар працягваў вывучэнне Меркурыя ў падчас свайго падзення.
Касмічны апарат упаў на паверхню Меркурыя 30 красавіка 2015 года ў 15:26. EDT (19:26 па Грынвічы), на хуткасці 14 080 км/г, верагодна, стварыўшы кратэр на паверхні планеты шырынёй каля 16 м.


Зноскі
- ↑ MESSENGER Begins Historic Orbit around Mercury (англ.)(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2013. Праверана 18 сакавіка 2011.
- ↑ Countdown to MESSENGER's Closest Approach with Mercury (Press release). Johns Hopkins University. January 14, 2008. Архівавана з арыгінала 13 мая 2013. Праверана 29 чэрвеня 2023.
- ↑ Critical Deep-Space Maneuver Targets MESSENGER for Its Second Mercury Encounter (Press release). Johns Hopkins University. March 19, 2008. Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2016. Праверана 29 чэрвеня 2023.
- ↑ Deep-Space Maneuver Positions MESSENGER for Third Mercury Encounter (Press release). Johns Hopkins University. December 4, 2008. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 29 чэрвеня 2023.
- ↑ NASA Spacecraft Circling Mercury. March 17, 2011.
- ↑ MESSENGER Completes Its First Extended Mission at Mercury. dead. JHU – APL (18 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы July 29, 2013.
- ↑ Messenger's Collision Course With Mercury. April 30, 2015.
- ↑ A Solar System Family Portrait, from the Inside Out (Press release). APL. February 18, 2011. Архівавана з арыгінала 12 мая 2013. Праверана 29 чэрвеня 2023.
