Мнесікл
Мнесікл (грэч. Μνησικλής) — старажытнаафінскі дойлід другой паловы V ст. да н.э., сучаснік Перыкла, які працаваў у стылі высокай класікі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш вядомай яго працай з'яўляюцца Прапілеі — манументальныя ўваходная брама афінскага Акропаля, якая была пабудавана з 437 г. да н.э. да 432 г. да н.э. У двух вонкавых порціках Прапілеяў быў скапіраваны дарычны стыль калон Парфенона, абодва будынкі павінны былі складаць візуальнае адзінства. Порцікі злучае ўнутраная каланада ў іанічным стылі. Паўночнае крыло Прапілеяў займала пінакатэка. Першапачатковы праект гэтага збудавання, як было даказана Дэрнфельдам, меркаваўся значна больш грандыёзным, але не быў ажыцёўлены па прычынах, не вядомых з дакладнасцю. Мяркуюць, што тут мела ролю варожая Перыклу партыя, якая прыкрывалася рэлігійнымі меркаваннямі, з прычыны таго, што Прапілеі павінны былі заняць сабой частку ўчастку зямлі, прысвечанага Артэмідзе Браўроніі і знішчыць частку пеласгічнай сцяны, што лічылася свяшчэннай. Прапілеі засталіся няскончанымі з прычыны Пелапанескай вайны, якая ўспыхнула ў 431 годзе: сумы, прызначаныя для іх пабудовы, былі ўжыты на ваенныя выдаткі.
Мнесикл таксама працаваў на будаўніцтве Эрэхтэёна з 421 г. да н.э. да 405 г. да н.э.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Роговин Н. Е. «Пропилеи Акрополя в Афинах», — М, 1940.
- Вundgаard J. A. «Mnesicles», — Kbh, 1957.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- Вялікая савецкая энцыклапедыя, «Мнесікл»(недаступная спасылка)