Могілкі Ла-Чакарыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Могілкі Ла-Чакарыта?
34°35′27″ пд. ш. 58°27′35″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Дата заснавання1887
Плошча
  • 95 ± 1 га
  • 230 ± 1 акр
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Могілкі Ла-Чакарыта (ісп.: Cementerio de Chacarita) — нацыянальныя могілкі ў Буэнас-Айрэсе, найбуйнейшыя ў Аргенціне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі размешчаны ў паўночнай частцы Буэнас-Айрэса. Галоўны ўваход знаходзіцца на Авенідзе Гусман. З’яўленнем у 1871 годзе могілкі абавязаны эпідэміі жоўтай ліхаманкі, калі існуючыя могілкі не маглі справіцца з прытокам памерлых (прэстыжныя могілкі Рэкалета адмовіліся дазволіць пахаванне ахвяр эпідэміі). Студэнты каледжа Сан-Карлас захапілі для гэтых мэт 5 гектараў (12 акраў) у суседняй мясцовасці, але ў 1886 годзе гарадскія ўлады закрылі могілкі. Новыя могілкі Ла-Чакарыта пачалі функцыянаваць у 1887 годзе і атрымалі афіцыйны статус у 1896 годзе.

На могілках ёсць спецыялізаваныя месцы для пахавання членаў аргенцінскай мастацкай супольнасці, у тым ліку пісьменнікаў, выдатных кампазітараў і акцёраў. Прэзідэнт Хуан Д. Перон быў першапачаткова пахаваны тут, пакуль яго астанкі не былі перанесены ў 2006 годзе ў маўзалей у яго былым доме ў Сан-Вісентэ.