Мора Белінсгаўзена
Мора Белінсгаўзена | |
---|---|
![]() | |
Размяшчэнне | Паўднёвы акіян |
Плошча | 487 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 4470 м |
![]() |
Мора Белінсгаўзена — мора на поўначы Антарктыды, у Ціхаакіянскім сектары Паўднёвага акіяна. Сваім імем мора абавязана расійскаму мараплаўцу Фадзею Белінсгаўзену, які першым даследаваў гэтыя месцы ў 1821 годзе.
У моры Белінсгаўзена знаходзіцца найбуйнейшы востраў Антарктыкі, Зямля Аляксандра I, Востраў Пятра I.
Зімой і ў пачатку вясны паўднёвага паўшар’я мора Белінсгаўзена цалкам пакрыта льдамі. Салёнасць летам — каля 33,5 ‰. Глыбіні ад 410 да 4470 метраў. Бераг гарысты, пакрыты ледавікамі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |