Мост Нармандыі
Выгляд
| Мост Нармандыі | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 49°25′56″ пн. ш. 0°16′26″ у. д.HGЯO | |
| Перасякае | Сена |
| Месца размяшчэння | |
| Матэрыял | бетон і сталь |
| Колькасць пралётаў | 3 |
| Агульная даўжыня |
|
| Шырыня моста | 23,6 м |
| Вышыня канструкцыі | 214,77 м |
| Канструктар, архітэктар | Michel Virlogeux[d] |
| Адкрыццё | 20 студзеня 1995 |
Мост Нармандыі — вантавы дарожны мост, адзін з самых доўгіх падвесных мастоў у свеце. Спраектаваны французскім інжынерам Мішэлем Вірлажо.
Знаходзіцца ў Францыі, перасякае вусце ракі Сены паміж Гаўрам і Анфлёрам. Даўжыня збудавання складае ў цэлым 2350 м з цэнтральным пралётам у 935 м, маюцца два бакавых шляхаправода: паўднёвы даўжынёй 600 м і паўночны даўжынёй 800 м, а шырыня ў 23 м дастатковая для чатырохпалоснага руху транспарту. Ён стаіць на 184 апорах. Пілоны, якія падтрымліваюць праезная частка, маюць вышыню 215 м. Па сваіх памерах на 2009 год ён займае другое месца ў свеце.
У праект было ўкладзена 465 млн долараў. Праблемы пры будаўніцтве былі настолькі вялікія, што ўзвядзенне вантавага моста заняло амаль 7 гадоў. Пабудаваны ў 1995 г.
| Мост Нармандыі на Вікісховішчы |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.