Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага
Заснаваны 1989
Месцазнаходжанне 211610 Рэспубліка Беларусь,
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён,
аг. Валынцы, вул. Меліяратараў, 1

Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага — беларускі гісторыка-краязнаўчы дзяржаўны музей у аграгарадку Валынцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей заснаваны ў 1989 годзе, дзейнічаў на базе музея Новасвальнянскай васьмігадовай школы. Пасля закрыцця школы музей быў перанесены ў в. Валынцы, і ў 1992 годзе атрымаў статус дзяржаўнага.

Уся яго гісторыя музея звязана з дзейнасцю настаўніка, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Шымука. Музей захоўвае багаты ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка І. Д. Чэрскага.

Копіі дакументаў, фатаграфіі, карціны, цудоўныя макеты, работы К. Палынскага, мінералагічныя калекцыі, навуковыя кнігі ХІХ стагоддзя і іншыя экспанаты — усё гэта стварае галоўную экспазіцыю музея.

Музей мае наступныя экспазіцыі: агульная геалогія, жыццё і навуковая дзейнасць І. Д. Чэрскага, археалогія раёна, прырода раёна, гісторыя в. Валынцы і раёна, вайна 1812 года, этнаграфія.

Сёння музей знаходзіцца ў памяшканні сельскага Дома культуры. Музей займаецца навукова-асветніцкай дзейнасцю, зборам і захаваннем гістарычнай спадчыны края, падтрымлівае сувязі з разнастайнымі грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі і замежжа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлова, Л. «Ноч музеяў» у Валынцах / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 26 мая. — С. 5.
  • Валынецкі музей І. Д. Чэрскага // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф. Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — С. 322—323.
  • Віхроў, А. Музей у Валынцах / А. Віхроў // Віцебскі рабочы. — 1992. — 31 кастр. — С. 3.
  • Зубрыцкі, Э. Выпрабаванне лёсам / Э. Зубрыцкі // Краязнаўчая газета. — 2007. — № 23 (чэрвень). — С. 6.
  • Кутузава, В. Памяць захоўваем і прымнажаем / В. Кутузава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). — 2005. — 10 чэрв. — С. 2.
  • Шпакоўская, Г. Свята ў Валынцах / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 1995. — 1 чэрв. — С. 4.