Іван Дзяменцьевіч Чэрскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з І. Д. Чэрскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Дамінікавіч Чэрскі
Jan Stanisław Franciszek Czerski
Jan Czerski.jpg
Ян Чэрскі
Дата нараджэння

3 (15) мая 1845

Месца нараджэння

фальварак Свольна Дрысенскага павета Віцебскай губерні

Дата смерці

25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892 (47 гадоў)

Месца смерці

вусце ракі Амалон

Грамадзянства

Romanov Flag.svg Расійская імперыя

Род дзейнасці

падарожнік-даследчык, палеантолаг, географ, энтамолаг

Навуковая сфера

геаграфія, геалогія, геамарфалогія

Месца працы

Сібірскі аддзел Рускага геаграфічнага таварыства

Альма-матар

Віленскі шляхецкі інстытут

Вядомы як

Географ, геолаг, палеантолаг

Подпіс

CherskyI-signature.gif

Commons-logo.svg Ян Дамінікавіч Чэрскі на Вікісховішчы

Іван Дзяменцьевіч Чэрскі, Ян Дамінікавіч Чэрскі (3 (15) мая 1845, ф. Свольна Дрысенскага павета, цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892, пас. Калымскі) — геолаг і географ, даследчык Сібіры.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскім шляхецкім інстытуце (1860-63). Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў, за што быў выключаны з 4-га курса, пазбаўлены дваранства, грамадзянскіх правоў і высланы ў Сібір салдатам. Быў асуджаны на бестэрміновую ссылку, пакаранне адбываў у Омску.

Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869 г. у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У 1871 г. быў запрошаны Сібірскім аддзелам імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Іркуцк, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. Чаканоўскага.

Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885 г. па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук пераехаў у Пецярбург, дзе абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры.

У 1891 г. І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк Калыма і Індыгірка. Адчуваючы сябе блага, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў іх абавязкова скончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр у нізоўях Калымы, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі Амалон.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшых дасягненняў І. Чэрскі дабіўся ў галіне геалогіі і геаграфіі. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў Саянах, Прыбайкаллі, у басейне Ангары і Ніжняй Тунгускі, склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера Байкал, даследаваў басейн р. Селенга (Бурація). Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым срэбным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф. П. Літке.

Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне «Землеведение Азии». Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.

І. Чэрскі выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг Э. Зюс у працы «Аблічча Зямлі».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

І. Чэрскі на паштовай марцы

У заімцы Калымскае ў 1943 быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков».

Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калымой і Янай ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце (самы высокі пункт — гара Чэрскага), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску i Вільні. У в. Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік — вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алдан-Семенов А. Черский / А. Алдан-Семенов. — М., 1962. — 222 с. — (Жизнь замечательных людей).
  • Гарэцкі Р. Сын ліцвіна — вялікі расійскі натураліст. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч / Р. Гарэцкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. Богаў і інш. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 68-70.
  • Грицкевич В. В поисках останков мамонтов / В. П. Грицкевич // Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. — Мн., 1968. — С. 187—205.
  • Дамінікоўскі Ф. Выдатныя географы — беларусы / Ф. Дамінікоўскі // Полымя. — 1945. — № 7. — С. 152—165.
  • Чэрскі Іван Дзяменцьевіч: да 160-годдзя з дня нараджэння: зборнік артыкулаў / рэдкалегія: П.С.Лопух (галоўны рэдактар) і інш. Вып. 1. - Мн.: БДУ, 2005.
  • Шишанов В. А. Мавра Черская: время воспоминаний // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6-7 чэрвеня 2002 г., Віцебск / Склад В. У. Скалабан і інш. Мн: БелНДІДАС, 2002. С.111-120.[1].
  • Ярмоленка В. За даляглядам Айкумены: Іван Чэрскі / В. А. Ярмоленка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 64 с., 8 л. iл. — (Нашы славутыя землякі).