Перайсці да зместу

Музей сучаснага мастацтва (Лінц)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей сучаснага мастацтва
Заснаваны 1946[1]
Месцазнаходжанне
Адрас Ernst-Koref-Promenade 1, 4020 Linz[3]
Дырэктар Hemma Schmutz[d]
lentos.at (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лентас — музей сучаснага мастацтва, які знаходзіцца ў горадзе Лінц (Аўстрыя). Будынак музея, пабудаваны майстэрняй «Weber & Hofer», складае 130 метраў у даўжыню і размешчана паблізу Дуная. Калекцыя музея ўяўляе вялікую каштоўнасць.

Музей «Лентас» з’яўляецца правапераемнікам Новай галерэі Лінца, створанай пасля Другой сусветнай вайны на аснове калекцыі Вольфганга Гурліта, якая ўключала ў сябе творы Эгана Шыле, Оскара Какошкі і Эміля Нольдэ. У 2003 годзе майстэрняй «Weber & Hofer» быў пабудаваны новы будынак музея, і ён атрымаў новую назву.

Музейная калекцыя складае 10,000 карцін, 850 фатаграфій, 1500 скульптур і іншых аб’ектаў. Найбольш раннія аб’екты належаць да першай паловы XIX стагоддзя. З больш позніх мастакоў прадстаўлены: Карэл Апель, Эндзі Уорхал і Готфрыд Хельнвайн. Калекцыя ўвесь час папаўняецца.

Зноскі